Міхаіл Грабоўскі будзе гуляць за ЦСКА, Сяргей Касціцын — за "Салават Юлаеў"

Па звестках газеты "Прессбол", форвард "Таронта" Міхаіл Грабоўскі (на здымку) найхутчэй папоўніць шэрагі маскоўскага ЦСКА, нападаючы "Нэшвіла" Сяргей Касціцын — уфімскага "Салавата Юлаева". Верагодна, у мінскага "Дынама" "перахапіць" гэтых гульцоў не атрымалася.

Нагадаем, што яшчэ адзін беларускі НХЛавец Андрэй Касціцын падпісаў кантракт з чалябінскім "Трактарам" і ўжо згуляў адзін матч у Кантынентальнай хакейнай лізе.

Фота — bymedia.net