Мікалай Аўтуховіч не спадзяецца на амністыю

Сябар Аўтуховіча ўжо вызваліўся і цяпер жыве за мяжой. Радыё Свабода з дазволу гэтага чалавека апублікавала ўрыўкі з ліста палітвязня. У прыватнасці, Аўтуховіч піша, што разлічваць на амністыю яму не выпадае. У сваім лісце палітвязень адзначае:

“Паміраць дакладна ў хуткай будучыні не збіраюся. Не дачакаецеся! Шмат справаў трэба яшчэ зрабіць”.

Згодна з асаблівасцю утрымання ў “крытцы”, былы ваўкавыскі прадпрымальнік, воін-аўганец абмежаваны ў перадачах, спатканнях са сваякамі, прагулках на свежым паветры.

Аўтуховіч паўторна асуджаны ў траўні 2010 на 5 гадоў паводле артыкулу аб незаконных дзеяннях са зброяй.