Мікалаю Чарнавусу не дазволілі "дыхаць" каля помніка Леніну
Баранавіцкі актывіст атрымаў ліст з гарвыканкаму.
Чарнавус хацеў правесці акцыю “Глыбокае дыханне каля помніка Леніну”. Ён планаваў прастаць некалькі гадзін на галоўнай плошчы горада з адгазнікам. Гэтак актывіст пратэстуе супраць таго, што яму спярша не здалі ў арэнду закінутую калгасную ферму, а потым адмовілі ў правядзенні велапрабегу і марафонскае хады па наваколлі Баранавічаў.
У адказе кіраўнік справамі гарвыканкаму спасылаецца на тое, што закон не дазваляе праводзіць масавыя мерапрыемствы бліжэй за 200 метраў ад уладных структураў, тэлестудый і г.д. Нагадаем, дарэчы, што цяпер такіх “дазволеных” месцаў у Баранавічах проста не засталося.