Міхаіл Прохараў назваў Мытны саюз лішнім утварэннем

Па словах Прохарава, якія перадае РІА "Новости", расійская эканоміка ў Мытным саюзе паказвае невысокую канкурэнтаздольнасць.

Сама праца мытні, на яго думку, сёння носіць забаронна-дыскрымінацыйны характар. Пры гэтым яе асноўнымі функцыямі павінны стаць стварэнне пераваг для нацыянальнага прадукту на тэрыторыі Расіі ды стымуляванне экспарту.

Нагадаем, што з 1 студзеня 2012 года на прасторы Беларусі, Казахстана і Расіі дзейнічае новая інтэграцыйная структура — Адзіная эканамічная прастора. Мяркуецца, што ўнутры яе будзе забяспечана свабоднае перамяшчэнне тавараў, паслуг і капіталаў.