"Мілавіца" збіраецца перанесці вытворчасць у Шры-Ланку, Вьетнам і Інданэзію
Гэта здарыцца праз 5-7 гадоў. У краіны з нізкім узроўнем прыбытку плануецца перанесці палову вытворчасці.
Аплачваць працу швачкі ў Беларусі становіцца занадта дорага, лічыць гендырэктар прадпрыемства Дзмітрый Дзічкоўскі. Таму і звернуты погляд на паўднёва-ўсходнюю Азію, разглядаецца і варыянт Індыі. А вось шыць у Кітаі ўжо не выгадна, бо там сярэднія заробкі складаюць 600-700 долараў. Для параўнання, у Шры-Ланцы — толькі каля 100 долараў.
Як адзначае "Ежедневник", азіяцкія краіны разглядаюцца кіраўніцтвам беларускага прадпрыемства не толькі як месца размяшчэння вытворчасці, але і як рынкі збыту прадукцыі.
Фота — bymedia.net