Міліцэйскіх начальнікаў падазраюць у карупцыі і фальсіфікацыі
Следчы камітэт распачаў крымінальную справу ў дачыненні афіцэраў міліцыі з Смалявіцкага РАУС.
Па ёй праходзяць маёр міліцыі, начальнік аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі і капітан, яго падначалены. Яны сфальсіфікавалі матэрыялы праверкі па факце вывазу 2 тонаў каляровых металаў.
Як паведамляе "Ежедневник", падазраваныя ў траўні 2012-га праводзілі разбіральніцтва па факце затрымання мікрааўтобуса са згаданым грузам, на які не было дакументаў. Высветлілася, што афіцэры міліцыі дапамаглі парушальнікам пазбегнуць адказнасці. Зроблена гэта было вельмі проста: у пратаколе замянілі дадзеныя ўладальніка груза, а каляровы метал стаў... звычайным металаломам. Таксама міліцыянты зменшылі вагу — з 2 тонаў да 388 кілаграмаў.