Міліцыя вывезла з Камароўскага рынку больш за 2 тоны каўбасы і мяса
На гэтую прадукцыю не было адпаведных дакументаў, да таго ж яна часткова аказалася пратэрмінаванай.
У адносінах гаспадара былі складзеныя адміністрацыйныя пратаколы. Паведамляецца, што кошт забранай прадукцыі складае 180 мільёнаў рублёў.
Аналагічныя парушэнні міліцыянты выявілі ў Кастрычніцкім і Маскоўскім раёнах сталіцы. Там таксама была забраная пратэрмінаваная прадукцыя.
Рэйд праводзілі аператыўнікі падраздзяленняў па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі сталічнай міліцыі, спецыялісты-эпідэміёлагі і падаткавікі.
Фота — bymedia.net