Міліцыя заклікае загадзя прыходзіць на матч зборных Беларусі і Грузіі

Міліцыянты абяцаюць ажыццяўляць пропуск заўзятараў на трыбуны стадыёна максімальна хутка. Ён пачнецца за дзве гадзіны да пачатку гульні.

У мэтах арганізацыі дарожнай бяспекі падчас і пасля матча магчыма часовае абмежаванне руху транспарту па вуліцах Ульянаўскай, Свярдлова, Кірава. Будзе забаронена спыненне і стаянка транспартных сродкаў на названых вуліцах у раёне стадыёна "Дынама".

На матч Беларусь — Грузія прадалі 27 тысяч білетаў