Міліцыя: журналістаў не затрымлівалі, была праверка дакументаў
У Мінску каля ўніверсама "Фрунзенскі" быў разагнаны пікет, які ладзіла "Zмена" — моладзевае крыло кампаніі "Гавары праўду!". Затрымлівалі і журналістаў.
Былі затрыманыя фатографы Васіль Фядосенка, Сяргей Грыц (яму разбілі акуляры), відэааператар Аляксандр Баразенка, журналістка Таццяна Зянковіч (агенцтва EPA), Павел Падабед (БелаПАН), здымачная група нямецкага тэлеканала ZDF — аператар Дзмітрый Рудакоў і прадзюсар Аляксей Акулаў. Усіх іх адпусцілі праз дзве гадзіны.
У каментары агенцтву "Интерфакс-Запад" прэс-сакратар ГУУС сталіцы Аляксандр Ластоўскі паведаміў, што "гэта не было затрыманнем". Аказваецца міліцыянты забралі журналістаў, каб праверыць у іх дакументы, акрэдытацыі. "Высветлілі асобы і адпусцілі", — сказаў Ластоўскі.
Фатограф: У мяне фінгал пад вокам і кроў на твары засталася
Нагадаем, былі затрыманыя грамадскія актывісты Павел Вінаградаў, Аляксандр Арцыбашаў, Ягор Вінярскі, Ганна Курловіч. Іх не адпусцілі.