Мілінкевіч і Гавін прынялі ўдзел у канферэнцыі “Свабода і Спакой” (фота)
Яна прайшла ў Варшаве 7-8 кастрычніка.
З 7 па 8 кастрычніка ў польскай сталіцы прайшла навуковая канферэнцыя "Бяспека і ідэнтычнасць. Рух свабода і спакой у міжнародных адносінах (1985-1990)".
Мерапрыемства адбылося ў бібліятэцы па вуліцы Кашыковай і было арганізавана польскім фондам "Свабода і Спакой".
Усяго ў мерапрыемстве ўзяло ўдзел больш за 20 спецыялістаў з розных галін ведаў з Польшчы, Украіны, Беларусі, Расіі, Германіі і Аўстрыі.
У межах канферэнцыі прайшло 4 вялікія дыскусіі. У другі дзень канферэнцыі ў дыскусіі на тэму этнічных меншасцяў і польскай усходняй палітыкі пасля 1989 года, прынялі ўдзел лідэр руху "За свабоду" Аляксандр Мілінкевіч і былы лідар "Саюзу палякаў на Беларусі" Тадэвуш Гавін.