Мілінкевіч сустрэўся з начальнікам калоніі, у якой зняволены Ліхавід
Кіраўніцтва калоніі настойвае на тым, што не мае перадузятага стаўлення да палітвязня.
19 ліпеня кіраўніцтва Руху “За Свабоду” мела сустрэчу з адміністрацыяй Наваполацкай калоніі №10, куды змешчаны для адбыцця пакарання на 3,5 гады Мікіта Ліхавід, паведамляе рух. by.
Падчас размовы з лідарам “За Свабоду” Аляксандрам Мілінкевічам начальнік наваполацкай калоніі Аляксандр Сівох заявіў, што да Мікіты Ліхавіда ў калоніі не ставяцца перадузята. А неаднаразовыя пакаранні карцэрам назваў справядлівымі. На думку Сівоха, Ліхавід парушае распарадак, адмаўляючыся рабіць зарадку. Адпаведна дзеянні адміністрацыі ў дачыненні да яго спарвядлівыя. Начальнік калоніі таксама паведаміў, што Ліхавіда рэгулярна аглядаюць дактары і са здароўем у яго ўсё нармальна.