Міліцыя не прапускала Ягора Філіпенку ў распранальню БАТЭ
Абаронца барысаўчан быў траўмаваны, таму не гуляў у нядаўнім матчы плэй-оф кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў з ізраільскім "Хапаэлем".
Калі ж пасля заканчэння паядынка Філіпенка спрабаваў прайсці ў распранальню БАТЭ на мінскім стадыёне "Дынама", каб павіншаваць партнёраў з перамогай, на яго шляху аказаліся праваахоўнікі. Даволі доўга міліцыянты, якія ахоўвалі падтрыбунныя памяшканні, яго не прапускалі. І толькі калі прысутныя на месцы здарэння людзі пераканалі "ахову", што перад імі гулец БАТЭ, Ягору Філіпенку дазволілі прайсці, паведамляе газета "Прессбол".
Фота — bymedia.net