Міліцыя патрабуе дазвол уладаў на пікет, улады — дамову з міліцыяй

Грык мае намер правесці ў Баранавічах пікет пад лозунгам “Спыніць рэпрэсіўныя дзеянні ўладаў і чыноўнікаў”. Але каб падаць заяву ў гарвыканкам, трэба прыкласці да яе дамовы са спецаўтабазай, медыкамі і міліцыяй (гэта рэгламентуецца рашэннем мясцовых уладаў ад 2009-га).

Але намеснік начальніка міліцыі падпалкоўнік Трафімаў пісьмова адказаў Рыгору Грыку, што дамову падпіша тады, калі... будзе дазвол гарвыканкама на правядзенне пікету.

Фота — bymedia.net