Міліцыя правярае звесткі пра паход блогераў на рэжымныя аб'екты Мінску
Пра гэта заявіў першы намеснік начальніка ўпраўлення правапарадку і прафілактыкі МУС Беларусі маёр Іван Кубракоў.
Нагадаем, што сёння зранку ў інтэрнэце з'явіліся фатаграфіі расійскіх блогераў, якія сцвярджаюць, што лёгка прайшлі на шэраг рэжымных аб'ектаў беларускай сталіцы. Сярод іх — станцыі метро, асвятляльныя мачты стадыёна "Дынама", вежы з гадзіннікамі ў будынку насупраць КДБ, дах гатэля "Беларусь" і іншыя.
Па словах Кубракова, якія перадае БелаПАН, калі інфармацыя з'явілася ў інтэрнэце, гэта яшчэ не значыць, што яна адпавядае рэчаіснасці. Але калі яна пацвердзіцца, праваахоўнікі абяцаюць прыняць дадатковыя меры бяспекі.