Міліцыя шукае невядомага, які кінуў цагліну ў Mitsubishi (фота)
Здарэнне адбылося ў двары дома па вуліцы Бурдзейнага.
Гаспадар аўтамабіля кажа, што раней атрымліваў цыдулкі з пагрозамі — камусьці не падабалася, дзе ён паркуе сваю машыну. Месца паркоўкі ён змяніў, але гэта невядомага не спыніла — уначы ён кінуў цагліну ў лабавое шкло.
Страты ацэньваюцца ў 500 долараў. Калі зламысніка адшукаюць, яго найхутчэй прыцягнуць да крымінальнай адказнасці, паведамляе сайт onliner.by.
Фота — onliner.by