Міліцыя шукае жыхара Ліды, у якога знайшлі каля тысячы боепрыпасаў

Міліцыянты знайшлі не толькі патроны, выбухоўку вайсковага прызначэння, снарады, порах, але і абрэз вінтоўкі, падробленыя дакументы. Мяркуецца, што гаспадар арсенала мог паспець з'ехаць за мяжу. Раней ён трапляў пад суд за незаконнае перасячэнне мяжы і падробку дакументаў, паведамляе БелаПАН.