Міліцыянты і “амапаўцы” спрабавалі зайсці ў офіс Саюза палякаў у Гродне
Як паведаміў у гутарцы з Еўрарадыё актывіст Саюза палякаў Ігар Банцар, першую спробу міліцыянтаў патрапіць у памяшканне ўдалося спыніць.
Ігар Банцар: “Міліцыянты прыйшлі і паказалі паперу з патрабаваннем адчыніць памяшканне №100. Але гэтае памяшканне арандуе Анджэй Пачобут. Мы патлумачылі ім, што толькі ўласнік памяшкання, які зараз знаходзіцца ў Польшчы, альбо той, хто арандуе, могуць адчыніць гэтае памяшканне. У пастанове было напісана, што ёсць інфармацыя, нібыта ў памяшканні знаходзяцца друкаваныя матэрыялы, што ўтрымліваюць антыдзяржаўныя заклікі”.
120627 Bancar_site.mp3
Да іншых асобаў, што знаходзіліся ў офісе, у міліцыянтаў пытанняў не ўзнікла. Зараз міліцыянты і “амапаўцы” стаяць пад офісам і раяцца па тэлефоне.