Мінчук абстраляў аўтамабіль суседа за нібы нясплочаную пазыку

Як інфармуе БЕЛТА, мінчук вырашыў пакараць непамятлівага суседа. Ён узяў пнеўматычную вінтоўку, высунуўся ў акно і стаў абстрэльваць суседскі "Мэрсэдэс". На звон шкла выбег сам уладальнік машыны, заўважыў у акне сілуэт стралка і выклікаў міліцыю.

Вінаваты адразу прызнаўся ў зробленым і паабяцаў каменсаваць нанесеную шкоду. Стрэлы пашкодзілі шкло, кодаб і салон аўтамабіля. Паводле папярэдніх ацэнак, аднаўленне машыны абыйдзецца ў 10 млн рублёў (каля 1250 долараў). На "стралка" пачалі крымінальную справу за наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці.