У Гродне мінчук збіў святлафор, заглядзеўшыся на дзяўчат (фота)

Як паведамляе Гродзенскі блог s13 са спасылкай на мясцовую ДАІ, у аварыі вінаваты нецвярозы мінчук. 34-гадовы мужчыну прыехаў у Гродна, каб пабачыцца са сваёй каханай. Ноч ён правёў у начным клубе, а потым вырашыў пакатацца па горадзе.

Зранку ў нядзелю ён выехаў на газон, знёс тры пралёты агароджы і святлафор. Сам кіроўца ў аварыі не пацярпеў. Медагляд паказаў, што ўтрыманне алкаголю ў выдыханым паветры склала 1,57 праміле.

Даішнікам кіроўца патлумачыў, што заглядзеўся на гродзенскіх дзяўчат і таму трапіў у аварыю.

Фота: s13