Мінчук з дапамогай брэндаў вядомых кампаній зарабіў дзясяткі тысяч долараў
Супраць яго распачатая крымінальная справа за парушэнне аўтарскіх, патэнтных і іншых правоў.
Як паведамляе БелаПАН, мінчук незаконна выкарыстоўваў таварныя знакі вядомых беларускіх кампаній. На даменах, якія дублявалі брэнды паспяховых вытворцаў мэблі, шынаў і г. д., мужчына размяшчаў сайты, з дапамогай якіх прадаваў і больш танны тавар іншых кампаній, выдаючы яго за прадукцыю іншых.
Толькі адзін з вытворцаў меблі заявіў, што ацэньвае страты ў 441 мільён рублёў.