Мінчука, які сядзеў на дарозе ў позе лотаса, забіла машына
Трагічнае здарэнне адбылося на сталічнай вуліцы Прытыцкага ў 2 гадзіны ночы 3 сакавіка.
Як паведамляе БЕЛТА, пад коламі аўтамабіля "Аўдзі 100" апынуўся мужчына гадоў 40-50. Ён сядзеў проста на праезнай частцы дарогі ў позе лотаса і разгойдваўся. Мужчына загінуў на месцы.
Кіроўца "Аўдзі" і яшчэ адзін відавочца здарэння сведчаць, што трагедыя адбылася на неасветленым участку дарогі.
ДАІ пакуль не кажа, што магло стаць прычынай такіх паводзінаў пешахода. Выказваецца меркаванне, што загінулы быў п'яны.
Фота — free-lance.ru