Мінчукам вяртаюць грошы за неадбыты матч "Дынама-Мінск" — "Лакаматыў"
Зрабіць гэта можна ў любы час у офісе кампаніі Ticketpro у Мінску (прасп.Машэрава, 25-225).
Пры сабе чалавеку, які хоча вярнуць грошы за квіткі, трэба мець сам квіток, а таксама пашпарт і касавы чэк.
Як паведамляе прэс-служба "Дынама-Мінск", хакейны клуб пералічыць у Яраслаўль поўную суму выручкі ад продажу квіткоў на гульню 8 верасня. Гледачам грошы за квіткі дынамаўцы аддадуць з уласных сродкаў.
Дарэчы, квіткі на матч 10 верасня паміж "Дынама-Мінск" і магнітагорскім "Металургам" застаюцца сапраўднымі. Уладальнікі квіткоў змогуць наведаць гэтую гульню ў той дзень, які вызначыць КХЛ. Нагадаем, што пасля катастрофы ў Яраслаўлі кіраўніцтва КХЛ вырашыла перанесці старт чэмпіянату КХЛ на 12 верасня.