Мінэканомікі больш не можа спрагназаваць інфляцыю
Аб гэтым заявіў кіраўнік упраўлення макраэканамічнага аналіза Антон Даўгавечны.
Сярод прычын, якія не дазваляюць прагназаваць рост цэн у краіне, чыноўнік назваў множнасць валютных курсаў і дэвальвацыю, паведамляе БелТА. Спадар Даўгавечны, аднак, заявіў, што рост коштаў у бліжэйшы час не спыніцца.
Нагадаем, што ад пачатку года інфляцыя ў Беларусі ўжо склала 46%.