Мінэканомікі кажа, што валютны крызіс не закрануў прамысловыя прадпрыемствы
Валютны крызіс не закрануў прамысловыя прадпрыемствы Беларусі, бо іх прадукцыя накіраваная пераважна на экспарт.
Доля імпартных камплектуючых у вытворчасці не крытычная і складае ад 30 да 50%. Пра гэта заявіў начальнік галоўнага ўпраўлення інвестыцыйнай і інавацыйнай дзейнасці Мінэканомікі Дзмітрый Корчык.
Корчык: “Па выніках першага квартала ў прамысловасці сфармавалася станоўчае сальда — 700 мільёнаў долараў. Таму экспартна арыентаваныя арганізацыі на гэты момант не маюць ніякіх праблем у частцы вытворчасці сваёй прадукцыі".