Мінэканомікі зняло абмежаванні па гандлёвых надбаўках на шэраг прадуктаў
Знятыя абмежаванні па гандлёвых надбаўках на фарш, пельмені, субпрадукты, вараныя каўбасы, рыбу, сыры, соль, бананы, апельсіны і лімоны.
Па гэтых таварных пазіцыях гандлёвыя і аптовыя надбаўкі будуць прымяняцца з улікам наяўнай кан'юнктуры рынку. Такое рашэнне ўтрымліваецца ў пастанове ведамства ад 27 красавіка, паведамілі БелаПАН у прэс-службе Мінэканомікі.
Пастановай прадугледжваецца абмежаваць сферу прымянення максімальных межавых гандлёвых надбавак і захаваць іх прымяненне пры рэалізацыі сацыяльна значных харчовых тавараў па пераліку тавараў. Памер межавых максімальных гандлёвых надбавак захаваны на раней дзейным узроўні па ўсіх пазіцыях сацыяльна значных тавараў.