Мінгандлю: tax-free прывабіць турыстаў і павысіць імідж краіны
Больш за 300 тысячаў крамаў больш чым у 30 краінаў свету прадстаўляюць паслугу tax-free. Падключыцца да прагрэсіўнай сістэмы задумалі і ў Беларусі.
Ініцыятарам укаранення сістэмы вяртання падатку на дадатковую вартасць tax-free на набыты замежнікамі тавар выступіла Міністэрства гандлю. Як паведамляе БЕЛТА, у Мінгандлю мяркуюць, што гэта паспрыяе прытоку замежных турыстаў у Беларусь, а таксама росту тавараабарачэння і павышэння іміджу дзяржавы.
У сусветнай практыцы назіраецца адваротная прычынна-выніковая сувязь: прывабны імідж краіны вядзе да такога росту наведванняў турыстамі, калі ўкараненне tax-free становіцца выгадным. Натуральна, мае значэнне і наяўнасць якасных тавараў па прывабных цэнах.