Міністэрства эканомікі прагназуе гадавую інфляцыю, большую за 100%

Паводле прагнозаў, высокая інфляцыя прывядзе да падаражэння імпарту, росту выдаткаў на сацыяльныя патрэбы, росту платы за жыллёва-камунальныя паслугі, паведамляюць інфармагенцтвы. Мінэканомікі таксама збіраецца рабіць захады па выраўноўванні цэнаў на тавары і прадукты, якія актыўна вывозяць у Расію. Нагадаем, што паводле афіцыйных дадзеных інфляцыя ў Беларусі за студзень-чэрвень гэтага году ўжо склала 41%.