Міністр абароны Расіі: Планы ЗША ў Еўропе штурхаюць да супрацы з Беларуссю
Анатоль Сердзюкоў выказаўся наконт планаў Злучаных Штатаў па разгортванні супрацьракетнай абароны ў Еўропе і "актывізацыі NATO" каля межаў "саюзнай дзяржавы".
Паводле слоў расійскага міністра абароны, Расію гэта "трывожыць" і штурхае "да больш актыўнага супрацоўніцтва з саюзнікамі — найперш, з Беларуссю". Таксама Сердзюкоў заявіў, што Расія сёлета працягне льготныя пастаўкі у Беларусь зенітна-ракетных комплексаў "ТОР-М2" ды будзе забяспечваць падраздзяленні "сілавых структур" нашай краіны "расійскім узбраеннем і тэхнікай". Міністр абароны паабяцаў, што беларусы змогуць і надалей атрымліваць ваенную адукацыю ў Расіі, у тым ліку і бясплатна.
РІА "Новости" адзначае, што гэтую заяву Сердзюкоў зрабіў пасля паседжання сумеснай калегіі Мінабароны Беларусі і Расіі.
Фота — bymedia.net