Міністр адукацыі Нямеччыны не верыць, што яна — плагіятар

Міністр адукацыі Нямеччыны апынулася ў цэнтры скандалу ў траўні 2012 года, калі на шэрагу інтэрнэт-парталаў у яе адрас з'явіліся абвінавачванні ў плагіяце пры напісанні кандыдацкай дысертацыі. У аўторак было прынята рашэнне прызнаць несапраўднай кандыдацкую дысертацыю, абароненую яшчэ ў 1980 годзе, і пазбавіць Шаван вучонай ступені.

Савет філасофскага факультэта Дзюсельдорфскага універсітэта прыйшоў да высновы, што ў сваёй дысертацыі "Асоба і сумленне" Анэтэ Шаван "сістэматычна і наўмысна выкарыстоўвала вынікі чужой інтэлектуальнай працы" без афармлення адпаведных спасылак.

Гэтае рашэнне міністр збіраецца ў бліжэйшы час абскардзіць у судзе. Шаван кажа, што сыходзіць са сваёй пасады не збіраецца.

Фота — Reuters