Міністр эканомікі прызнаў мінусы Адзінай эканамічнай прасторы

Такую заяву ён зрабіў сёння ў Маскве на спецыяльнай навукова-практычнай канферэнцыі. Яна называлася "Праблемы і перспектывы развіцця беларускай эканомікі ў рамках Адзінай эканамічнай прасторы з Расіяй і Казахстанам", перадае БЕЛТА.

Асноўнымі плюсамі Снапкоў назваў выгадныя для краіны ўмовы паставак энергарэсурсаў, доступ да больш таннай сыравіны і пашырэнне рынкаў збыту тавараў.

Мінусамі чыноўнік лічыць высокі рост канкурэнцыі пасля адкрыцця межаў, асабліва для вытворцаў спажывецкіх тавараў. На яго думку, беларускія прадпрыемствы рызыкуюць страціць рынкавыя пазіцыі і пагоршыць сваё фінансавае становішча.

Нагадаем, што Адзіная эканамічная прастора створаная на аснове Мытнага саюза Беларусі, Казахстана і Расіі.

Фота — kaliningradtoday.ru