Міністр энергетыкі распавёў пра змены ў аплаце электрэнергіі

Адпаведныя дакументы ўжо падрыхтаваныя, паведаміў міністр энергетыкі Аляксандр Азярэц. Прадугледжваецца, што ліміт спажывання электраэнергіі па сацыяльным тарыфе складзе для кватэр з газавай плітой 150 кілават-гадзін, для кватэр з электраплітой — 250 кілават-гадзін за месяц. У выпадку, калі аб'ём спажывання складзе да 300-400 кілават-гадзін, будзе дзейнічаць 30-працэнтная дэльта. За астатнюю электраэнергію аплата будзе рабіцца ўжо па сабекошце, інфармуе тэлеканал "Беларусь-1".

Фота — bymedia.net