Міністр культуры Павел Латушка задаволены тэатральнымі фестывалямі краіны
Аб гэтым ён расказаў перад цырымоніяй адкрыцця ў Мінску міжнароднага форуму тэатральнага мастацтва "Панарама".
Павел Латушка прызнаўся, што за тыдзень "Панарамы" збіраецца паглядзець некалькі спектакляў. Асаблівую цікавасць для яго прадстаўляе "Пінская шляхта" па п'есе Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча ў выкананні артыстаў варшаўскага тэатра "Рампа", інфармуе БелТА.
Нагадаю, што V Міжнародны тэатральны фестываль "Панарама" працягнецца да 27 лістапада.