Міністр па падатках: еўрапейскі ўзровень усё бліжэй
Міністр па падатках і зборах Уладзімір Палуян сёння распавёў работнікам Гомельскага хімічнага заводу аб падатковай рэформе.
Ён паведаміў працоўнаму калектыву хімікаў, што рэформа падаткаабкладання дазволіла наблізіць дзеючую падатковую сістэму паводле асноўных якасных характарыстык да сістэм еўрапейскіх краін.
Праўда, Сусветны банк змясціў беларускую падатковую сістэму на апошняе месца ў рэйтынгавым спісе з амаль 190 краін. Аднак Палуян знайшоў гэтаму тлумачэнне — эксперты банка не паспяваюць адсочваць нашы дасягненні і ацэньваюць краіну паводле састарэлых звестак.
"Па выніках новых ацэнак беларуская дзяржава не ўвойдзе ў першую сотню, аднак гэта месца адназначна будзе дастаткова высокім", — цытуе БЕЛТА кіраўніка падатковага ведамства.