Міністр спорта прапанаваў зрабіць навучанне для зорак спорта бясплатным

Алег Качан выказаў меркаванне, што ВНУ варта было б задумацца пра тое, каб зрабіць навучанне зорак спорту бясплатным. Ён адразу ж даручыў свайму намесніку Сяргею Нераду падрыхтаваць хадайніцтва міністру адукацыі. На думку кіраўніка міністэрства спорту і турызму, такім чынам краіна павінна падтрымаць сваіх маладых і таленавітых спартоўцаў.