Міністр сувязі: міжсеткавыя тэлефанаванні ў Беларусі павінны патаннець

Пра гэта паведаміў міністр сувязі і інфарматызацыі Мікалай Панцялей.

Тэлефанаванне паміж сеткамі заўсёды даражэй, чым унутры сеткі, паколькі выкарыстоўваюцца рэсурсы трох аператараў, уключна з "Белтэлекамам". "Мы разумеем, што гэты бар'ер трэба зніжаць", — цытуе словы Панцялея БЕЛТА.