Міністр Заяц: падзеж буйной рагатай жывёлы павялічыўся на 20%

Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц агучыў гэтую лічбу на нядаўнай планёрцы.

Ён таксама згадаў і іншыя праблемы: на Віцебшчыне знізілася пагалоўе кароваў, на 60 сельгаспрадпрыемствах прадуктыўнасць дойнага статка складае менш за пяць тысяч кілаграмаў малака, а "ў бліжэйшы час трэба выходзіць на 6 тысяч кілаграмаў у цэлым па рэспубліцы", цытуе словы міністра "Белорусская нива".

Фота — bymedia.net