Міністр ЖКГ прапанаваў жыхарам самім прыбіраць снег з двароў
Андрэй Шорац патлумачыў гэта тым, што жыхары застаўляюць двары аўтамабілямі і робяць працу камунальнікаў немагчымай.
Міністр пагадзіўся, што дваровыя тэрыторыі павінны прыбіраць жыллёва-камунальныя службы, але ў сувязі з тым, якая сітуацыя дзеецца ў дварах (машына на машыне стаіць), фактычна ачысціць двары з улікам механізаваных сродкаў немагчыма. Якім чынам камунальнікі будуць прымушаць аўтамабілістаў ачышчаць двары ад снегу, пакуль невядома.