Міністра юстыцыі Чэхіі звольнілі за тое, што прасіў шмат грошай

Як паведамляе мясцовае інфармагенцтва CTK, афіцыйнай прычынай такога рашэння сталі празмерныя фінансавыя запыты міністра для свайго ведамства.

Перад звальненнем Паспішыл звярнуўся да Нечаса з патрабаваннем павялічыць бюджэт міністэрства юстыцыі на некалькі сот мільёнаў крон. Па звестках Reuters, размова ішла аб мільярдзе. Заява міністра супала па часе з кампаніяй па скарачэнні дзяржвыдаткаў.