Мінск вядзе з Масквой нафтавыя перамовы праз электронную сувязь

У "Белнафтахіме" паведамілі, што на працягу студзеня-сакавіка працягваецца планамерная праца па фармаванні балансу паставак нафты і нафтапрадуктаў на ўвесь 2013 год, а таксама на другі квартал 2013 года, перадае interfax.by. Па словах супрацоўнікаў "Белнафтахіму", адбыўся шэраг сустрэч і перамоваў, увесь час вядзецца перапіска па актуальных пытаннях з дапамогай электронных сродкаў сувязі.

Нагадаем, што Беларусь і Расія дагэтуль не дамовіліся наконт паставак расійскай нафты на 2013 год. Афіцыйны Мінск хоча атрымаць сёлета 23 мільёны тон. Масква ж пагаджаецца паставіць толькі 18,5 мільёна тон.

Фота — compulenta.ru