Мінск заявіў, што не будзе прызнаваць Косава
Бескампрамісная пазіцыя па гэтым пытанні была ўпершыню агучаная афіцыйным прадстаўніком Беларусі.
Амбасадар нашай краіны ў Сербіі Уладзімір Чушаў заявіў, што Беларусь ніколі не прызнае незалежнасці Косава. Заява прагучала падчас інтэрв'ю амбасадара сербскай газеце "Вечэрнье Новосты", перадае Радыё "Свабода".
У гэтым жа інтэрвію Чушаў заклікаў павялічыць гандлёвы зварот паміж Сербіяй і Беларуссю. Ён рэкамендаваў Бялграду скарыстацца рэжымам свабоднага гандлю паміж нашымі краінамі, каб выйсці на агульны рынак Мытнага саюзу Беларусі, Расіі і Казахстану.
Нагадаем, што раней беларускія чыноўнікі неаднаразова выступалі ў падтрымку Сербіі ў справе косаўскага канфлікту. Аднак дагэтуль афіцыйны Мінск заклікаў да міжнароднага дыялогу па гэтым пытанні з удзелам Савета бяспекі ААН.
Фота — belvpo.com