Мінскае "Дынама" не здолела дамовіцца з Міхаілам Грабоўскім пра кантракт

Пра гэта распавёў спартовы дырэктар хакейнага клуба "Дынама-Мінск" Ігар Матушкін. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, Грабоўскі можа падпісаць кантракт з ЦСКА.

Разам з тым, Матушкін паведаміў, што каманда чакае галкіпера топ-узроўню. Клуб дасягнуў папярэдняй дамоўленасці з энхаэлаўцам Нікласам Бэкстрэмам, але той не можа пакуль прыбыць у Беларусь праз траўму. Матушкін запэўнівае, што месца Бэкстрэма можа заняць іншы брамнік топ-узроўню НХЛ.