Мінскае "Дынама" прайграла ў Ніжнім Ноўгарадзе "Тарпеда" — 4:6

Ужо на 16-й хвіліне матчу дынамаўцы прайгравалі з лікам 0:4. Надзея на тое, што паядынак яшчэ ўдасца выратаваць, з'явілася на 54-й хвіліне, калі Корса зрабіў лік 4:5. Аднак ужо праз 29 секундаў гаспадары пляцоўкі закінулі ў браму Мезіна яшчэ адну шайбу.

Нагадаем, мінскае "Дынама" датэрмінова забяспечыла сабе месца ў плэй-оф. Цяпер ідзе барацьба за якмага вышэйшае месца ў турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі, каб мець перавагі на наступным этапе. Наша каманда пасля 53 матчаў мае 81 ачко і займае шостае месца. Найхутчэй сапернікам дынамаўцаў у плэй-оф будзе маскоўскае "Дынама". Менавіта з ім мінчукі гуляюць у расійскай сталіцы 25 лютага.