Мінскае "Дынама" ў гасцях прайграла "Авангарду" (відэа)

Гульня скочылася з лікам 5:3 на карысць "Авангарда".

Прычым у першым перыядзе ніводная з камандаў не здолела забіць шайбу ў браму саперніка. Затое ў другой траціне матчы гаспадары рэзка вырваліся наперад — 4:2. У апошнім перыядзе дынамаўцам так і не ўдалося дагнаць "Авангард": каманды толькі абмяняліся забітымі шайбамі — 1:1.

Пасля 32 гульняў "Дынама" мае 38 ачкоў і займае пятае месца ў дывізіёне Тарасава, 10-е — у Заходняй канферэнцыі і 20-е — у агульнай табліцы.

Наступную сустрэчу "Дынама" таксама правядзе на выездзе: 7 снежня — з "Барысам" (Астана). Потым каманду чакае шасціматчавая хатняя серыя.

Фота — hcdinamo.by