Мінскае "Дынама" сёння гуляе з адным з лідараў Заходняй канферэнцыі
Чарговы матч чэмпіянату КХЛ каманда Аляксандра Андрыеўскага правядзе ў Яраслаўлі з мясцовым "Лакаматывам".
Пачатак а 16-й гадзіне па беларускім часе. Матч пакажа ў запісе тэлеканал "Беларусь-2", пачатак у 18.55.
Нагадаем, у папярэднім гасцявым матчы "Дынама" абыграла ў авертайме "Атлант" з лікам 1:0. Цяпер у дынамаўцаў 53 ачкі пасля 40 матчаў. Дакладна такі ж вынік і ў "Тарпеда" з Ніжняга Ноўгарада. Каманды дзеляць 9-10 месцы ў Заходняй канферэнцыі. Восьмае месца па-ранейшаму ў "Данбаса" — 55 ачкоў пасля 41 гульні.
На здымку: Галоўны трэнер мінскага "Дынама" Аляксандр Андрыеўскі на трэніроўцы каманды ў Яраслаўлі. Фота — hcdinamo.by