Мінскае метро і міліцыя разбіраюцца з фотаздымкамі расійскіх блогераў

Расійскія блогеры апублікавалі фотарэпартаж з мінскага метро. Яго аўтары адзначаюць, што змаглі трапіць у падземку, нягледзячы на сур'ёзную ахову.

У прыёмнай начальніка Мінскага метрапалітэна Еўрарадыё распавялі, што яны таксама бачылі згаданы фотарэпартаж і ўжо праводзяць разбіральніцтва.

Прыёмная: "Разбіральніцтва ідзе, пакуль каментароў даваць ніхто не можа. Магчыма, да канца дня паспрабуйце затэлефанаваць".

Міліцыя правярае звесткі пра паход блогераў на рэжымныя аб'екты Мінску. Пра гэта заявіў першы намеснік начальніка ўпраўлення правапарадку і прафілактыкі МУС Беларусі маёр Іван Кубракоў.

Нагадаем, што новага кіраўніка метро Расціслава Юрэню прызначылі 10 чэрвеня. Яго папярэдніка знялі пасля таго, як група мінчукоў ноччу ўвайшла на станцыю метрапалітэну і выклала ў інтэрнэце відэаролік пра свой паход.