Мінскага банкіра абвінавачваюць у распаўсюдзе дзіцячага порна
Абвінавачанні выставіў Следчы камітэт. Мужчыну вінавацяць у сэксуальных дзеяннях з заведама непаўналетнімі і распаўсюдзе дзіцячага порна.
Як піша "Ежедневник", гаворка ідзе пра вядомага ў Мінску банкіра. Да затрымання ён займаў пасаду начальніка аддзела бізнэс-працэсаў у адным буйным банку. А яшчэ да гэтага паспеў шмат гадоў адпрацаваць у двух іншых банках, якія ўваходзяць у пяцёрку найбуйных фінансавых установаў краіны. У свае 29 гадоў мужчына рабіў хуткую кар'еру ў банках Беларусі. Ён быў адным з самых перспектыўных мэнэджараў.
Педафіла-банкіра выявілі пасля таго, як выпадковы мінак заспеў яго на месцы злачынства. Паводле звестак следства, супрацоўнік банка сёлета ў жніўні пазнаёміўся на вуліцы з дзвюма дзяўчынкамі. Ён пачаў іх сустракаць кожны дзень, частаваць цукеркамі і іншымі ласункамі, даваў ім грошы на кішэнныя выдаткі. А 23 жніўня банкір завабіў дзяўчынак у лес у раёне Сцяпянкі і пачаў здзяйсняць з імі розныя распусныя дзеянні. У першы раз усё прайшло для педафіла вельмі ўдала, таму ён вырашыў паўтарыць.
На трэці раз ён нават пачаў здымаць дзеянне на фотакамеру. Аднак усё заўважыў выпадковы мінак і паспрабаваў затрымаць педафіла. Той уцёк ад пераследніка, але згубіў фотапарат. Па фотаздымках у ім і знайшлі банкаўскага работніка.
Фота — kpoxa.info