Мінскага міліцыянта асудзілі за фальсіфікацыю крымінальных справаў

Пра гэта паведаміў начальнік Мінскай абласной міліцыі генерал-маёр міліцыі Іван Саўчыц, перадае БелаПАН.

Па яго словах, летась супраць яго падначаленых было пачата пяць крымінальных справаў. Прычым ніводнага з міліцыянтаў не вінавацілі ў атрыманні хабару.

Саўчыц таксама паведаміў, што летась некалькі супрацоўнікаў абласной міліцыі былі затрыманыя нецвярозымі за рулёў аўтатранпарту. У іх ліку — начальнік ДАІ Дзяржынскага раёна. Ён звольнены.