Мінскага падаткавіка асудзілі на сем з паловаў гадоў турмы
Былы намеснік начальніка падатковай інспекцыі Партызанскага раёна Мінска будзе адбываць пакаранне ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Таксама ён асуджаны да канфіскацыі маёмасці. Паводле звестак БелаПАН, 36-гадовы мінчук у сакавіку 2010 года атрымаў 10 тысяч долараў. За гэта ён павінен быў чыста фармальна правесці падатковую праверку на адным з замежных прадпрыемстваў у Мінску.
Экс-падаткавіка прызналі вінаватым у атрыманні хабару ў буйным памеры і ў наўмысным перавышэнні правоў і паўнамоцтваў. У судзе абвінавачваны сваю віну не прызнаў і спрабаваў абскардзіць. Аднак Мінскі гарадскі суд толькі крыху змяніў фармулёўку дадатковага пакарання абвінавачанаму.
Фота — nnm.ru