"Мінскэнерга" назвала прычыну буйной аварыі ў сталіцы

2 кастрычніка падчас працаў на Мінскай ЦЭЦ-3 адбылася аварыя. У выніку яе частка Мінска на доўгі час засталася без святла. Пра гэта паведаміў першы намеснік гендырэктара "Мінскэнерга" Джафер Меметаў.

Меметаў: "Выконваліся працы па ўстаноўцы высокачастотных загараджальнікаў на мінскай ЦЭЦ-3. Пры гэтай падзеі была цалкам страчана сувязь з энергасістэмай ЦЭЦ-3, адбылося абясточванне 839 жылых дамоў".

Нагадаем, што 2 кастрычніка чатыры гадзіны не было электрычнасці ў Першамайскім, Савецкім, Заводскім і Партызанскім раёнах сталіцы.