“Мінскі фестывалю агню” прызначаны на 19-20 траўня

Мерапрыемства збярэ на адной пляцоўцы найлепшых прадстаўнікоў вогненнага мастацтва Беларусі, Украіны, Расіі, Венгрыі і Літвы, перадае БелаПАН. Як адзначаюць арганізатары шоу, пачынальнікам вогненных фестываляў з’яўляецца Нямеччына, якая ўжо цягам 15 год збірае на падобныя святы дзясяткі тысяч турыстаў і гасцей.

У рамках фестывалю ў Мінску пройдзе выступ цыркавых калектываў і рок-гуртоў, конкурс графіці, фота- і мотавыстава, а таксама шэраг іншых імпрэзаў.